Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь
Словы М. Клiмковiча, У. Карызны Музыка Н. Сакалоўскага
Мы, беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем.сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям’і.
Слаўся,зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся,народа братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней,Беларусь!
Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю,бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!
Слаўся,зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народа братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней.Беларусь!
Дружба народаў - сiла народаў –
Наш запаветны,сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!
Слаўся,зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся.народа братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней,Беларусь!